8 траўня 2024, Серада, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Малдовы сустракаецца з кіраўніком непрызнанага Прыднястроўя

1
Прэм'ер Малдовы сустракаецца з кіраўніком непрызнанага Прыднястроўя

Сустрэча праводзіцца з мэтай актывізацыі перамоў аб развязанні канфлікту паміж Малдовай і падтрымоўваным Расеяй сэпаратысцкім рэгіёнам.

Прэм'ер-міністр Малдовы Кірыл Габурычы сустракаецца ў Кішынёве з лідэрам непрызнанай Прыднястроўскай рэспублікі Яўгеніем Шаўчуком, паведамляе «Радыё Свабода».

Іх сустрэча праводзіцца з мэтай актывізацыі перамоў аб развязанні канфлікту паміж Кішынёвам і Тыраспалем.

Яўгеній Шаўчук напярэдадні сустрэчы заяўляў, што гатовы абмяркоўваць палітычнае ўрэгуляванне і статус Прыднястроўя пасля развязання ўсіх сацыяльных, эканамічных і гуманітарных пытанняў.

Раней Малдова зноў патрабавала ад Крамля вывесці свае войскі з тэрыторыі Прыднястроўя.

Сустрэчы паміж прадстаўнікамі Кішынёва і Тыраспаля аб прыднястроўскім урэгуляванні не праводзіліся з кастрычніка 2014 года, а перамовы ў фармаце «5+2» былі прыпыненыя ў сярэдзіне мінулага года.

Малдова страціла кантроль над Прыднястроўем пасля ўзброенага канфлікту ў 1992 годзе. У 2006 годзе Прыднястроўе правяло нікім не прызнаны «рэферэндум» аб уступе ў Расею, на якім, як сцвярджаюць у Тыраспалі, «за» прагаласавалі блізу 97% удзельнікаў.

16 красавіка 2014 года так званыя «ўлады» Прыднястроўя заклікалі Расею прызнаць непрызнаную «рэспубліку» незалежнай дзяржавай. Аднак іх просьба засталася без адказу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках