8 траўня 2024, Серада, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння адзначаюць Міжнародны дзень ліку «Пі»

11
Сёння адзначаюць Міжнародны дзень ліку «Пі»

Сёння а 9-й гадзіне 26-й хвіліне 53-й сэкундзе дата і час склаліся ў першыя лічбы ліку «Пі». Такое бывае раз на 100 гадоў.

Міжнародны дзень ліку «Пі» упершыню быў адзначаны ў 1988 годзе ў навукова-папулярным музэі Эксплараторыюм у Сан-Францыска (San Francisco Exploratorium), а прыдумаў гэтае неафіцыйнае свята на год раней фізік з Сан-Францыска Лары Шоў, які прыкмеціў, што ў амэрыканскай сістэме запісу дат (месяц /дзень) дзень 14 сакавіка - 3/14 - супадае з першымі лічбамі ліку.

Лік "Пі" - матэматычная канстанта, якая вымярае стасунак даўжыні акружыны да яе дыямэтра. У лічбавым вылічэнні π пачынаецца як 3,141592... і мае бясконцую матэматычную працягласць. У штодзённых вылічэннях мы карыстаемся спрошчаным напісаннем ліку, пакідаючы толькі два знакі пасля коскі - 3,14.

Лік быў адкрыты Бабілонскімі чараўнікамі. Ён выкарыстоўваўся падчас будаўніцтва знакамітай Бабілонскай вежы. Аднак недастаткова дакладнае вылічэнне значэння «Пі» прычынілася да краху ўсяго праекта. Магчыма, што гэтая матэматычная канстанта ляжала ў падмурку будаўніцтва легендарнай Бажніцы караля Саламона.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках