7 траўня 2024, aўторак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Украіны і Расеі ліквідуюцца мясцовыя пункты прапускання

9
На мяжы Украіны і Расеі ліквідуюцца мясцовыя пункты прапускання

Жыхары прымежных раёнаў РФ патрапяць ва Украіну толькі з замежнымі пашпартамі і праз міжнародныя пункты прапускання.

З 16 сакавіка на мяжы дзвюх краін спыняецца прапусканне жыхароў прымежных рэгіёнаў РФ у мясцовых пунктах. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны.

"Згодна з пастановай КМУ ад 4 сакавіка 2015 года №86 ўводзяцца часовыя абмежаванні на перасячэнне дзяржаўнай мяжы жыхарамі прымежных рэгіёнаў Расейскай Федэрацыі. Сярод іншага, з 16 сакавіка спыняецца прапусканне праз расейска-ўкраінскую дзяржаўную мяжу жыхароў памежных рэгіёнаў РФ у мясцовых пунктах прапускання", - гаворыцца ў паведамленні.

Памежны кантроль і прапусканне праз мяжу гэтай катэгорыі асоб будзе ажыццяўляцца ў міжнародных і міждзяржаўных пунктах прапускання паводле пашпартных дакумэнтаў для замежных выпраў.

Унутраныя пашпарты грамадзян РФ і пасведчанні аб нараджэнні (для дзяцей да 14 гадоў) для ўезду ва Украіну будуць нядзейныя.

"Знаходзіцца на тэрыторыі Украіны жыхары прымежных рэгіёнаў РФ змогуць 90 дзён на працягу 180 дзён з даты першага ўезду", - нагадалі ў ДПСУ.

Нагадаем, што з 1 сакавіка грамадзяне Расеі могуць уехаць ва Украіну выключна з замежнымі пашпартамі, цяпер гэтая норма распаўсюдзіцца і на жыхароў памежных раёнаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках