2 траўня 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Welt am Sonntag»: На Данбасе ваююць больш за сотню грамадзян Нямеччыны

43
«Welt am Sonntag»: На Данбасе ваююць больш за сотню грамадзян Нямеччыны

На баку тэрарыстаў ваююць перасяленцы нямецкага паходжання з постсавецкіх краін.

Ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны бяруць удзел больш за 100 грамадзян Нямеччыны. Як паведаміла ў нядзелю 15 сакавіка, газета Welt am Sonntag, гаворка, у асноўным, ідзе аб пазнейшых перасяленцах нямецкага паходжання з постсавецкіх краін. Яны ваююць на баку прарасейскіх тэрарыстаў, некаторыя маюць за плячыма досвед службы ў бундэсверы, паведамляе "Нямецкая хваля".

Выданне адзначае, што за ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе грамадзяне ФРГ паводле закона не падлягаюць крымінальнаму пакаранню ў адрозненне ад уладальнікаў нямецкіх пашпартоў, якія вядуць барацьбу на баку групоўкі "Ісламская дзяржава" ў Іраку і Сірыі.

Пры гэтым экспэрт фракцыі ХДС/ХСС у бундэстагу па ўнутрыпалітычных справах Штэфан Майер мяркуе, што ваюючыя на Данбасе нямецкія грамадзяне могуць быць прыцягнутыя да адказнасці за "стварэнне тэрарыстычнага аб'яднання". З ягоных слоў, "асобаў з падвойным грамадзянствам трэба, прынамсі, пазбаўляць нямецкіх пашпартоў за ўдзел у вайне".

Добраахвотнікі з Нямеччыны ўжо выклікалі занепакоенасць у Кіева. Амбасадар Украіны ў ФРГ Андрэй Мельнік заклікаў нямецкі ўрад паклапаціцца аб тым, каб нямецкія грамадзяне ў далейшым не "з'язджалі ва ўсходнім кірунку для ўдзелу ва ўчыненні забойстваў".

У сваю чаргу міністэрства ўнутраных спраў ФРГ заяўляе, што Берлін не пацерпіць учыненых за мяжой злачынстваў ад сваіх грамадзян. Пры гэтым МУС мае намер уводзіць забаронныя і абмежавальныя захады на выезд з краіны тых асобаў, якія збіраюцца ўзяць у рукі зброю, каб забіваць на Данбасе.

Паводле звестак Welt am Sonntag, прынамсі, адзін грамадзянін Нямеччыны ўжо загінуў на Данбасе. 33-гадовы выхадзец з Казахстана быў смяротна паранены асколкам снарада 12 лютага падчас баёў за Дэбальцава. 25 лютага ён быў пахаваны ў Маскве.

Нагадаем, 27 лютага ў Гішпаніі былі затрыманыя восем грамадзян краіны, якія ваявалі на баку прарасейскіх тэрарыстаў на Данбасе.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках