2 траўня 2024, Чацвер, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША адключае электронную пошту праз напады расейскіх хакераў

Дзярждэп ЗША адключае электронную пошту праз напады расейскіх хакераў

Дзяржаўны дэпартамент ЗША праводзіць частковыя адключэнні не сакрэтнай электроннай пошты і іншых сістэм, падлучаных да Інтэрнэту.

Мэта - ліквідацыя шкоднасных праграм, дасланых, паводле папярэдняй інфармацыі, расейскімі хакерамі. Пра гэта паведаміла ў суботу мясцоваму тэлеканалу ABC News прадстаўніца Дзярждэпу Джэн Псакі, паведамляе Liga.net.

"Дзярждэпартамент ужывае захады ва ўдасканаленні бяспекі сваёй асноўнай не сакрэтнай сеткі цягам кароткага, запланаванага адключэння некаторых сістэм, падлучаных да інтэрнэту", - цытуе яе тэлеканал.

Як адзначылі ў ведамстве, адключэнне можа доўжыцца цягам выходных. Але пакуль няма рэальных прыкмет таго, калі сістэма зноў будзе падключаная да інтэрнэту.

Нагадаем, у лістападзе 2014 года, Дзярждэпартамэнт ужо праводзіў такую прафілактыку сваёй сістэмы з прычыны кібер-нападу. Ні тады, ні ў гэты раз ніводны сакрэтны дакумент у рукі хакераў не трапіў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках