3 траўня 2024, Пятніца, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людзі надаюць тэлефонам больш часу, чым сну

9
Людзі надаюць тэлефонам больш часу, чым сну

Апытанне, праведзенае кампаніяй Silentnight, паказала: людзі спяць у сярэднім па 8 гадзін 21 хвіліны, а з электроннымі прыладамі праводзяць амаль 8 гадзін 41 хвіліны ў дзень.

81% удзельнікаў апытання не выключаюць тэлефон уночы. 4 з 10 дарослых і падлеткаў, прачнуўшыся ўначы ад гуку тэлефона, правяралі яго, паведамляе The Daily Mail.

51% апытаных марнуюць з раніцы больш за ўсё часу на чытанне электроннай пошты і Інтэрнэт, 32% - на клопат аб сваёй знешнасці, а 18% - на сняданак. Са слоў экспэртаў, у многіх людзей праз электронныя прылады зніжаецца якасць сну. Папярэднія даследаванні паказалі, што сіняе святло, якая зыходзіць ад экранаў гаджэтаў, парушае біялагічныя рытмы арганізма.

Працяглы недахоп сну можа стаць прычынай паслаблення імуннай сістэмы. Акрамя таго, ён павышае рызыку сардэчна-сасудзiстых захворванняў, дыябету і негатыўна ўплывае на фертыльнасць. Да таго ж, праз недасыпанні ў чалавека могуць з'явіцца праблемы з псіхікай. Спецыялісты раяць выключаць гаджэты за гадзіну-паўтара да сну.

Выкарыстанне Інтэрнэту і сацыяльных сетак перад сном перагружае працоўную памяць. Праз гэта чалавек спіць дрэнна. Нядаўняе даследаванне з удзелам амаль 500 навучэнцаў ва ўзросце ад 13 да 15 паказала: многія падлеткі пакутуюць ад праблем са сном і стомленасці. 80% з тых, у каго былі такія скаргі, выкарыстоўвалі перад сном электронныя прылады.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках