3 траўня 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт С’ера-Леонэ папрасіў прытулку ў амбасадзе ЗША

2
Віцэ-прэзідэнт С’ера-Леонэ папрасіў прытулку ў амбасадзе ЗША

Самуэль Сам-Сумана заявіў, што не адчувае сябе ў бяспецы.

Віцэ-прэзідэнт С’ера-Леонэ папрасіў Злучаныя Штаты аб надаванні прытулку пасля таго, як у суботу жаўнеры атачылі ягоны дом. Ён заявіў, што пакінуў рэзідэнцыю, але пакуль незразумела, ці знаходзіцца ён на тэрыторыі амбасады ў сталіцы краіны Фрытаўне, паведамляе «Голас Амерыкі».

Самуэль Сам-Сумана пайшоў на гэты крок праз тыдзень пасля таго, як яго выключылі з партыі прэзідэнта краіны Эрнэста Баі Карома «Усенародны Кангрэс».

«Сёння раніцай я не адчуваю сябе ў бяспецы на пасадзе віцэ-прэзідэнта», - заявіў праз тэлефон чыноўнік у гутарцы з агенцтвам Associated Press.

Ён дадаў, што гаварыў з паслом ЗША ў С’ера-Леонэ Джонам Гуверам і чакаў адказу.

Амерыканская амбасада адмовілася каментаваць сітуацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках