2 траўня 2024, Чацвер, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна рэкордна павялічыла імпарт газу з Вугоршчыны

1
Украіна рэкордна павялічыла імпарт газу з Вугоршчыны

Украіна з 14 сакавіка павялічыла імпарт прыроднага газу з тэрыторыі Вугоршчыны ў 10 разоў да 7,2 млн кубаметраў у суткі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы аператара газатранспартнай сістэмы кампаніі "Укртрансгаз" Максім Бяляўскі, пішуць "Украинские новости".

"З аператыўнай інфармацыі, паводле стану на шэсць гадзін 14 сакавіка зафіксаваны рэкордны аб'ём паступлення газу з тэрыторыі Вугоршчыны - 7200000 кубаметраў у суткі", - паведаміў ён.

Пачынаючы з 7 сакавіка і да моманту павелічэння паставак з тэрыторыі Вугоршчыны газ ва Украіну паступаў у рэжыме 0,72 млн кубаметраў у суткі.

Нагадаем, у лютым Украіна, паводле аператыўных звестак газатранспартнай сістэмы Вугоршчыны FGSZ Ltd, імпартавала амаль 124, 02 млн кубаметраў прыроднага газу праз тэрыторыю гэтай краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках