3 траўня 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: ЗША давядзецца весці перамовы з Асадам

Джон Кэры: ЗША давядзецца весці перамовы з Асадам

ЗША павінны будуць весці перамовы з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам для таго, каб пакласці канец грамадзянскай вайне.

Пра гэта ў тэлеінтэрв'ю заявіў дзяржсакратар Джон Кэры, паведамляе BBC.

Ён сказаў, што папярэднія перамовы аб спыненні канфлікту, які працягваецца ўжо чатыры гады, праваліліся праз нежаданне сірыйскага прэзідэнта ісці на кампраміс.

Раней ЗША настойвалі на тым, каб часткай палітычнай угоды ў спыненні канфлікту была адстаўка самога Башара Асада.

Башар Асад кіруе Сірыяй з 2000 года. Апошні раз ён быў пераабраны прэзідэнтам краіны на «выбарах» у 2014 годзе, якія прайшлі ва ўмовах грамадзянскай вайны і не былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі і краінамі Захаду. Яго абвінавачваюць у шырокіх рэпрэсіях і знішчэнні палітычнай апазіцыі ў краіне, прыгнятанні курдскай меншасці, а таксама ў выкарыстанні хімічнай зброі супраць мірнага насельніцтва. Міжнародныя арганізацыі паведамлялі аб фінансаванні Башарам Асадам тэрарыстычных арганізацый «Хезбала», «Хамас» і «Ісламскі джыхад».

Паводле ацэнкі ААН, ахвярамі грамадзянскай вайны, якая ідзе з сакавіка 2011 года сталі больш за 200 тысяч чалавек, амаль палова насельніцтва Сірыі вымушаная была пакінуць свае дамы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках