3 траўня 2024, Пятніца, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулец БАТЭ пра матч за Суперкубак Беларусі: Можна сказаць, гулялі на асфальце

2
Гулец БАТЭ пра матч за Суперкубак Беларусі: Можна сказаць, гулялі на асфальце

Ігар Стасевіч пракаментаваў матч за Суперкубак Беларусі, у якім барысаўскі БАТЭ адолеў па пенальці салігорскі «Шахцёр».

Інтэрв'ю з імі прыводзіць сайт барысаўскага клуба.

- Напярэдадні матчу я адчуваў пэўнае хваляванне – усё ж такі праводзіў першы паядынак за БАТЭ пасля доўгай адсутнасці. Хацелася прадэманстраваць добры футбол, дапамагчы камандзе здабыць трафей. У прынцыпе, думаю, атрымалася, хоць, вядома, ёсць куды расці і ў чым дадаваць, - сказаў Ігар Стасевіч.

Гульня атрымалася роўнай. І нічыйны лік справядліва прадэманстраваў якасць гульні на полі. Мы мелі некалькі шанцаў, «Шахцёр» таксама. Ну а пенальці ёсць пенальці. Лаўры героя сёння забраў Сяргей Чэрнік. Адбіць тры ўдары з месца – дарагога каштуе.

Пенальці перад матчам на трэніроўках не адпрацоўвалі. Так, усё спантанна. Маё траплянне ў «дзявятку»? Ну, у мяне ж усё наладжана. У пасляматчавай латарэі многае вызначае псіхалогія. Хто стрымана выконвае, той і дамагаецца станоўчага выніку.

«Шахцёр» мне спадабаўся. Добрая каманда, якая ўмее кантраляваць мяч, з хуткімі флангамі. Думаю, салігорцы разам з намі і менскімі дынамаўцамі з'яўляюцца фаварытамі будучага чэмпіянату краіны. Зрэшты, і жодзінскае «Тарпеда» мае моцную абойму, плюс кожны год хтосьці выстрэльвае.

- Суперкубак пераехаў з-пад даху менскага манежу ў Пінск. Наколькі спадабалася сама ідэя і антураж?

- З пункту гледжання папулярызацыі гэта добрая пастанова. А вось з пункту гледжання пакрыцця, на якім мы гулялі, гэта катастрофа для футбалістаў. Можна сказаць, гулялі на асфальце. А пры гэтым могуць быць і траўмы, і што заўгодна. Так што ёсць і плюсы, і мінусы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках