2 траўня 2024, Чацвер, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызнаўся ў гатоўнасці ўжыць атамную зброю праз Крым

69
Пуцін прызнаўся ў гатоўнасці ўжыць атамную зброю праз Крым

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў выпадку неспрыяльнага развіцця падзей у Крыме Масква магла прывесці ў гатоўнасць ядравыя сілы.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў у дакументальным фільме «Крым. Шлях на Радзіму», паказаным на тэлеканале «Расея 1», паведамляе «Дождж».

«Я адразу ж на першым этапе працы вымушаны быў адпаведным чынам зарыентаваць нашы Узброеныя сілы. Не проста зарыентаваць, а даць наўпроставыя ўказанні, загады з нагоды магчымых паводзінаў Расеі і нашых Узброеных сіл пры ўсялякім развіцці падзей», - сказаў Пуцін.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці магла Расея прывесці ў стан баявой гатоўнасці свае ядравыя сілы, Пуцін сказаў: «Мы гатовыя былі гэта зрабіць».

Крым расейскі лідар назваў «нашай гістарычнай тэрыторыяй», дзе «пражываюць рускія людзі», якія апынуліся «ў небяспецы» пасля зладжанага ўкраінскімі «нацыяналістамі» дзяржаўнага перавароту.

Прэзідэнт таксама распавёў, што ракетныя комплексы «Бастыён» былі разгорнутыя ў Крыме з пэўным намерам - так, каб іх было відаць з мора.

Раней на гэтым тыдні дырэктар дэпартамента ў пытаннях нераспаўсюду і кантролю над узбраеннямі МЗС РФ Міхаіл Ульянаў заявіў, што яму невядома, ці ёсць у Крыме расейская ядравая зброя, аднак, «натуральна, Расея мае права размяшчаць ядравую зброю на сваёй тэрыторыі, калі палічыць гэта неабходным, ва ўсякім рэгіёне».

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках