3 траўня 2024, Пятніца, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чалавек упершыню пабываў на выспе, «народжанай» вулканам два месяцы таму

3

У Ціхім акіяне, недалёка ад астраўной дзяржавы Тонга, у студзені пачала ўтварацца новая выспа праз актыўнасць падводнага вулкана.

Праз два месяцы пасля ўзнікнення выспы Джанп’ера Арбасана, уладальнік мясцовага гатэля, разам з сынам упершыню ступіў на новую выспу. Ён апублікаваў фатаграфіі з паездкі ў Facebook, піша korrespondent.net.

Як адзначае брытанская газета The Independent, навукоўцы папярэджваюць, што хутка выспа памерамі 1,2 кіламетра на 800 метраў можа знікнуць.

Пры гэтым прафесар вулканалогіі Кембрыджскага ўніверсітэта Клайв Апенгеймер адзначыў, што новая выспа, якая складаецца ў першую чаргу з попелу, і ўжо затым з лавы, перажыла першы іспыт - звычайна такія ўтварэнні руйнуюцца хвалямі яшчэ ў працэсе свайго фармавання.

«У нас быў выдатны выгляд на вулкан, які цяпер напоўнены смарагдава-зялёнай вадой, якая пахла серай і іншымі хімікатамі. Гэта было цудоўнае месца. Не кожны дзень пасярод акіяна з'яўляецца новая выспа», - апісаў Арбасана свае ўражанні ад наведвання выспы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках