3 траўня 2024, Пятніца, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшын: Пуцін прызнаўся ў ваенным злачынстве

5
Яшын: Пуцін прызнаўся ў ваенным злачынстве

Расейскі апазіцыянер пракамэнтаваў новую заяву прэзідэнта Расеі аб захопе ўкраінскага Крыму.

Скандальнае інтэрв'ю, якое даў для фільма "Крым. Шлях на радзіму" прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, фактычна з'яўляецца прызнаннем у ваенным злачынстве. Такое меркаванне выказаў паплечнік Барыса Нямцова, расейскі апазіцыянер Ілля Яшын, камэнтуючы стужку аб анэксіі АРК, піша liga.net.

"Пуцін нават не разумее, што фактычна на ўвесь свет прызнаецца ў ваенным злачынстве. Прыход з пакаяннем", - напісаў апазіцыянер у сябе ў Twitter.

Як паведамлялася раней, у фільме пра захоп Крыма Расеяй Пуцін распавядае, што для анэксіі на Крымскую паўвыспу выправілі найлепшых прадстаўнікоў спецслужбаў, прызнае, што сам кіраваў усёй аперацыяй і паведамляе аб тым, што мог бы ўжыць ядзерную зброю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках