3 траўня 2024, Пятніца, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктары прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці падазраюцца ў крадзяжах

5
Дырэктары прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці падазраюцца ў крадзяжах

Пракуратурай Магілёўскай вобласці распачатыя крымінальныя справы аб крадзяжы і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі, піша БелаПАН.

Пракуратурай Магілёўскай вобласці распачатая крымінальная справа паводле ч.4 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да намесніка дырэктара адной з дзяржаўных будаўнічых арганізацый Магілёва. Ён падазраецца ў крадзяжы матэрыялаў для будаўніцтва асабістага дома на суму больш за 243 млн рублёў.

Гэтай жа пракуратурай распачатая крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка аднаго з прыватных прадпрыемстваў абласнога цэнтра паводле ч.4 арт.209 КК (махлярства, учыненае на асабліва вялікую суму). Кіраўнік падазраецца ў тым, што, маючы задуму аб авалодванні маёмасцю грамадзян, укладаў кантракты наймання на выраб помнікаў і агароджаў, не мерачыся выканаць прынятыя на сябе абавязанні. Такім чынам ім былі падманутыя больш за 80 грамадзян. Шкода ацэньваецца на 260 млн рублёў.

Пракурорам Магілёўскай вобласці паводле матэрыялаў УУС Бабруйскага гарвыканкама распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да былога дырэктара ААТ "Бабруйскі мясакамбінат". Ён падазраецца ў тым, што неаднаразова незаконна прыцягваў у працоўны час падпарадкаваных яму работнікаў для выканання будаўніча-мантажных работ на тэрыторыі свайго домаўладання.

Пракуратурай Магілёўскай вобласці паводле матэрыялаў УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама распачатая крымінальная справа паводле ч.4 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да намесніка дырэктара ТДА "Аграмашзапчастка", які падазраецца ў крадзяжы больш як 573 млн рублёў.

Абласной пракуратурай распачата крымінальная справа паводле ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да былога начальніка аддзела збыту ААТ "Магілёўскі мясакамбінат", які падазраецца ў адпраўцы прадукцыі камбіната на адрас прыватнага прадпрыемства пры наяўнасці пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. Ягонымі дзеяннямі прычыненая шкода таварыству на суму 452 млн рублёў.

Гэтай жа пракуратурай распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.240 КК (наўмысная эканамічная неплатаздольнасць, банкруцтва, якое пацягнула прычыненне шкоды на асабліва вялікую суму) у дачыненні да заснавальніка і генеральнага дырэктара аднаго з ЗАТ. Яны падазраюцца ў наўмысным стварэнні неплатаздольнасці таварыства, што прычынілася да яго наўмыснага банкруцтва, прычыніўшы шкоду на суму больш за 9,5 млрд рублёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках