2 траўня 2024, Чацвер, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: Для стабілізацыі сітуацыі Кіеву патрэбная зброя

5
МЗС Украіны: Для стабілізацыі сітуацыі Кіеву патрэбная зброя

Украінскія вайскоўцы не збіраюцца ўдзельнічаць у вялікіх наступальных аперацыях у Данбасе.

Кіеву неабходныя пастаўкі ўзбраенняў не для правядзення буйных наступальных аперацый, а для нармалізацыі сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны. Пра гэта заявіў кіраўнік украінскага МЗС Павел Клімкін у інтэрв'ю газеце «Коммерсант».

«Мы ўжо атрымліваем тое, што неабходна для ўмацавання абараназдольнасці нашага войска. Напрыклад, сродкі закрытай камунікацыі і электроннай барацьбы. І ніхто з нашых партнёраў, уключаючы нямецкіх, не мае супраць гэтага ніякіх пярэчанняў, - сказаў ён. - Агулам жа я супраць падзелу на смяротную і несмяротную зброю. Для мяне важна: гэта абарончае або неабарончае ўзбраенне. Мы не збіраемся ўдзельнічаць у нейкіх вялікіх наступальных аперацыях, нам трэба стабілізаваць сітуацыю».

Разам з тым, ён заявіў, што не падзяляе пазіцыю шэрагу еўрапейскіх палітыкаў, напрыклад, канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель, якія выступаюць супраць паставак Кіеву смяротнага ўзбраення.

«Я гэты аргумент не падзяляю. І далёка не ўсе ў Еўропе гэтую пазіцыю падзяляюць. Да таго ж гэта зрэз на гэты момант. Калі будуць спробы атакі і дэстабілізацыі з боку Данецка і Луганска, падтрыманых Расеяй, то тады сітуацыя будзе развівацца зусім па-іншаму. І такое бачанне ў Еўропе ёсць, гэта я вам адказна кажу», - адзначыў Клімкін.

Нагадаем, за час канфлікту на ўсходзе Украіны вайсковую дапамогу Кіеву далі некалькі еўрапейскіх краін, якія ўваходзяць у склад NATO. Найбольшую падтрымку Кіеву падалі ЗША: у якасці вайсковай падтрымкі Вашынгтонам было выдзелена 320 млн. даляраў. У той жа час пакуль пастаўкі абмяжоўваліся несмяротным узбраеннем.

Кітай і Гішпанія выступілі супраць паставак зброі ва Украіну. Вялікабрытанія, Нямеччына, Вугоршчына і Францыя таксама заявілі, што не будуць пастаўляць Украіне зброю. У Літве і Эстоніі наадварот заклікалі пачаць пастаўкі зброі Кіеву.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках