3 траўня 2024, Пятніца, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя не знайшла асобаў, якія пагражалі светлагорскаму актывісту

5
Міліцыя не знайшла асобаў, якія пагражалі светлагорскаму актывісту

Супрацоўнікі міліцыі не знайшлі асобаў, якія пагражалі актывісту са Светлагорску Юрыю Ляшэнку.

На неаднаразовыя звароты ў РАУС грамадскі актывіст і інвалід першай групы атрымаў аднатыпныя адказы: вінаватых асоб знайсці не ўдалося, піша сайт ПЦ «Вясна».

Так, яшчэ ў жніўні 2014 невядомыя засунулі ў дзверы кватэры, дзе жыве актывіст, цыдулку з пагрозамі. Вінаватых міліцыя не знайшла. Потым і восенню 2014 года, і ўжо ў студзені 2015 Юрыю Ляшэнку паступалі пагрозы на электронную скрыню. Потым хтосьці невядомы пашкодзіў колы аўтамабіля інваліда, і ён ледзь не трапіў у ДТЗ. І зноў былі накіраваныя звароты ў міліцыю і пракуратуру.

Ужо ў сакавіку Юрый Ляшэнка атрымаў адказ з мясцовага РАУС наконт пагроз праз электронную пошту. «Устанавіць гэтую асобу не ўдалося, у распачынанні крымінальнай справы адмовіць», - паведаміла мясцовая міліцыя.

Іншыя адказы з РАУС наконт пагроз былі такімі: «Факты, якія паказваюць на дзеянні, накіраваныя на замах на вашае жыццё, не ўстаноўленыя. Асоба, якая даслала вам пагрозы, не рабіла ніякіх рэальных дзеянняў для выканання сваіх пагроз».

Што тычыцца пашкоджання аўтамабіля, то міліцыя адказала, што, згодна з ПДР, кіроўца павінен сачыць за станам транспартнага сродку. Юрый Ляшэнка абураны бяздзейнасцю міліцыі і збіраецца абскардзіць гэтыя пастановы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках