2 траўня 2024, Чацвер, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура атрымаў асаблівыя паўнамоцтвы

7
Мадура атрымаў асаблівыя паўнамоцтвы

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура атрымаў права кіраваць краінай уласнымі ўказамі да канца года.

Такая пастанова была ўхвалена Нацыянальнай асамблеяй краіны, паведамляе BBC.

Нікалас Мадура заявіў аб неабходнасці ўвядзення гэтых захадаў пасля таго, як ЗША ўхвалілі новыя санкцыі супраць венесуэльскіх чыноўнікаў.

Прэзідэнт тлумачыў, што яму патрэбныя дадатковыя паўнамоцтвы, каб прадухіліць пагрозы з боку Вашынгтона, які, са слоў Мадуры, умешваецца ва ўнутраныя справы краіны.

У той жа час апазіцыя заяўляе, што Мадура толькі выкарыстае гэтую сітуацыю, каб умацаваць сваю ўладу і адцягнуць увагу насельніцтва ад сур'ёзных эканамічных праблем, якія перажывае Венесуэла.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках