27 красавiка 2024, Субота, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцы Брылёўскай у Менску перакуліўся аўтамабіль

Кіроўца апынуўся заблакаваны.

Паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на вуліцы Брылёўскай паступіла ад відавочцаў. Як паведаміў «Минск-Новости» прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, у легкавым аўтамабілі быў заблакаваны чалавек.

Устаноўлена, што праз перавышэнне дапушчальнай хуткасці, аўтамабіль «Хонда Элемент» перакуліўся. У машыне знаходзіўся 32-гадовы кіроўца. Работнікі МНС дэблакавалі пацярпелага з аўтамабіля з дапамогай гідраўлічнага інструмента. З траўмамі рознай ступені цяжкасці кіроўцу шпіталізавалі ў бальніцу.

Разгляд паводле факту ДТЗ праводзіць УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках