3 траўня 2024, Пятніца, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам і Назарбаевым прызначаная на 20 сакавіка

8
Сустрэча Пуціна з Лукашэнкам і Назарбаевым прызначаная на 20 сакавіка

Сустрэча расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з казахскім і беларускім кіраўнікамі павінна адбыцца ў Астане у наступную пятніцу.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Казахстана Даўрэна Абаева.

«Сустрэча адбудзецца 20 сакавіка ў Астане. На сённяшні дзень расейская і беларуская стораны бакі пацвердзілі свой удзел», - заявіў Абаеў.

Ён таксама ўдакладніў, што раней сустрэча прэзідэнтаў была адкладзеная ў сувязі са «шчыльным графікам лідараў трох дзяржаў».

Раней сустрэчу Пуціна, Назарбаева і Лукашэнкі ў казахскай сталіцы планавалася правесці 12-13 сакавіка.

Сам Пуцін не паказваўся на публіцы больш за тыдзень.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках