2 траўня 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін падняў на трывогу частку Заходняй акругі, ПДВ і Паўночны флот

1
Пуцін падняў на трывогу частку Заходняй акругі, ПДВ і Паўночны флот

Расейскі лідар, якога не бачылі на публіцы ўжо больш за 10 дзён, нечакана наважыў пераканацца ў непрыступнасці паўночных межаў РФ.

Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброеных сілаў РФ і расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін аддаў указанне 16 сакавіка з 08:00 паводле маскоўскага часу прывесці ў поўную баявую гатоўнасць Паўночны флот і асобныя злучэнні Заходняй вайсковай акругі і паветрана-дэсантных войскаў у рамках іх раптоўнай праверкі.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу ў Нацыянальным цэнтры кіравання абаронай ў Маскве, паведамляе крамлёўскае агенцтва РІА «Новости».

Са слоў кіраўніка сілавікоў, да нечаканай праверкі войскаў прыцягнутыя 38 тысяч вайскоўцаў, 3360 адзінак вайсковай тэхнікі, 41 карабель, 15 падлодак, 110 самалётаў і гелікоптэраў.

Фота: mk.ru

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках