3 траўня 2024, Пятніца, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як гамяльчук змагаўся з «рускім светам»

20

Жыхар Гомеля дамогся таго, каб у мясцовым гандлёвым цэнтры зніклі майкі з выявай Пуціна.

Пра гэта ён распавёў charter97.org.

«Мяне клічуць Аляксандр, я жыву ў горадзе Гомелі. Прозвішча я называць не буду праз зразумелыя прычыны, бо працую ў адным з выканкамаў горада Гомеля. Хачу падзяліцца з вамі цікавай гісторыяй, якая адбылася са мной 7 сакавіка.

Я са сваёй жонкай наважыў схадзіць у гандлёвы цэнтр «Сакрэт», каб набыць жонцы падарунак да 8 сакавіка. Якое ж было маё здзіўленне, калі ў адным з гандлёвых павільёнаў я ўбачыў мужчынскія і жаночыя майкі з Пуціным і прарасейскімі «патрыятычнымі» надпісамі, што віселі на самым бачным месцы. Я ветліва спытаў у прадавачкі, жанчыны сярэдняга ўзросту, навошта яна прадае такія рэчы? Яна ж у адказ пачала лапатаць нешта невыразнае. Я папрасіў яе прыбраць майкі з выявай Пуціна, але яна адмовілася гэта зрабіць!» - распавядае чытач.

Мужчына папрасіў прадаўца даць кнігу заўваг і прапаноў.

«Я спрабаваў сфатаграфаваць гэтыя майкі, але прадавачка пачала перашкаджаць мне, адштурхоўваць, закрываць камеру тэлефона, крычаць і пагражаць выклікаць міліцыю. Адна фатаграфія атрымалася, хоць і дрэннай якасці. Як высветлілася, кніга заўваг была ў іншым павільёне «Таямніцы». Я схадзіў туды, але павільён быў зразумела закрыты. Калі я вярнуўся, то каля павільёна быў міліцыянт. Прадавачка пачала верашчаць, што я нецэнзурна лаяўся, паводзіў сябе неадэкватна. Добра, што са мной была жонка і выпадковыя пакупнікі, якія пацвердзілі, што яна хлусіць. Міліцыянт перапісаў мае звесткі і выслухаў мяне, пасля чаго я сышоў. Пры гэтым парадавала, што ён стаў на мой бок і папрасіў прадаўца прыбраць пры ім гэтыя майкі! Хадзіў учора, 12 сакавіка, у «Сакрэт» і з задавальненнем выявіў, што гэтая гандлёвая кропка пустая, як і тая у якую мяне адпраўлялі за кнігай заўваг! Так што вось такая маленькая перамога», - адзначыў Аляксандр.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках