2 траўня 2024, Чацвер, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя арышты ў Туркменістане: затрыманыя 80 чалавек

1
Масавыя арышты ў Туркменістане: затрыманыя 80 чалавек

У туркменскім горадзе Тэджэн арыштаваныя дзясяткі людзей.

Пра гэта паведаміла «Хроніка Туркменістана» са спасылкай на свае крыніцы.

Арышты працягваліся цягам усяго лютага. Імі займаліся супрацоўнікі МУС і міністэрства нацыянальнай бяспекі (МНБ). Частку арыштаваных адправілі ў мясцовы следчы ізалятар, іншых - у ізалятар МНБ у Ашхабадзе.

Агульная колькасць узятых пад варту людзей, як адзначаецца, набліжаецца да 80. Раней з неафіцыйных крыніц стала вядома, што іх падазраюць у сувязях з прадстаўнікамі руху «Талібан» і «Ісламскай дзяржавы», а таксама падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі рэспублікі.

Паводле іншай версіі, якую прыводзіць рэсурс, пад арышт трапілі людзі, якія збіраліся зладзіць акцыі пратэсту супраць росту коштаў і ў сувязі з «неразвязанымі сацыяльнымі і эканамічнымі праблемамі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках