3 траўня 2024, Пятніца, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс, інфляцыя і дэвальвацыя турбуюць расейцаў больш, чым вайна на Данбасе

1
Крызіс, інфляцыя і дэвальвацыя турбуюць расейцаў больш, чым вайна на Данбасе

Вайна на ўсходзе Украіны турбуе толькі 28% грамадзян Расеі, рост коштаў - 82%.

У лютым 2015 расейцаў больш за ўсё хвалявалі эканамічныя праблемы, сведчаць звесткі апытання "Левада-цэнтра", піша zn.ua.

"За год расейцаў сталі менш турбаваць такія праблемы, як карупцыя, рост платнай адукацыі, "наплыў" мігрантаў. Уся ўвага прыкаваная да разгорнутага канфлікту на ўсходзе Украіны і да крызісу ў расейскай эканоміцы", - адзначаюць сацыёлагі.

Паводле звестак апытання, рост коштаў турбуе 82% расейцаў, беднасць, збядненне большасці насельніцтва - 43%, рост беспрацоўя 38%, крызіс у эканоміцы, дрэнны стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі 36%, падзенне курсу рубля (абясцэньванне грошай) - 31%, вайна на ўсходзе Украіны - 28%. Асноўная прэтэнзія ў кожнага другога расейца да дзейнасці ўрада - гэта немагчымасць справіцца з ростам коштаў і падзеннем даходаў насельніцтва. Траціна (29%) апытаных мяркуе, што ва ўрада няма прадуманай праграмы эканамічнага развіцця. У кожнага дзясятага рэспандэнта прэтэнзіі да ўрада адсутнічаюць. Паводле звестак снежаньскага апытання "Левада-цэнтра", Алімпійскія Гульні ў Сочы (54%) і "абвальнае падзенне курсу рубля" (52%) сталі для грамадзян Расеі найважнейшымі падзеямі 2014 года.

Апытанне праведзенае 20 - 23 лютага 2015 сярод 1600 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і старэй у 134 населеных пунктах 46 рэгіёнаў Расеі. Статыстычная хібнасць звестак не перавышае 3,4%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках