3 траўня 2024, Пятніца, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ўпершыню вызначылі ўздзеянне кахання на мозг

8
Навукоўцы ўпершыню вызначылі ўздзеянне кахання на мозг

Калектыў кітайскіх і амерыканскіх навукоўцаў прадэманстраваў першае даследаванне таго, як каханне мяняе мозг чалавека.

Сваё даследаванне яны апублікавалі ў часопісе Frontiers in Human Neuroscience, а коратка пра яго паведамляе The Telegraph.

Ствараючы «любоўную карту» мозгу, нейрафізіялогіі скарысталіся метадам магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Для гэтага яны сабралі сто добраахвотнікаў - студэнтаў і студэнтак Паўднёва-заходняга ўніверсітэта (Чунцын, КНР). Іх падзялілі на тры групы: усіх, хто на момант даследавання быў закаханы, тых, хто толькі што разарваў стасункі са сваім каханым (каханай), і групу адзіночак, якія даўно не падтрымлівалі любоўныя стасункі, піша Lenta.ru.

Удзельнікаў экспэрыменту папрасілі ні пра што не думаць і правялі сканаванне іх мозгу. У прадстаўнікоў першай групы больш актыўна працавалі ўчасткі мозгу, звязаныя з сістэмай узнагароджання, матывацыяй і кіраваннем эмоцыямі, а таксама сацыяльным пазнаннем. Высветлілася таксама, што інтэнсіўная праца вызначаных зон наўпрост карэлюе з працягласцю іх раманаў.

У тых жа, чые любоўныя стасункі з нейкіх прычын перапыніліся, актыўнасць гэтых зон выявілася паніжанай. Таксама было ўстаноўлена, што толькі ў гэтых студэнтаў інтэнсіўна працавала хвастатае ядро мозгу. Мозг жа тых, хто ў той момант не быў закаханы, адрозніваўся проста менш яскрава выяўленай актыўнасцю мозгу.

Са слоў навукоўцаў, яны ўпершыню атрымалі доказы ўздзеяння кахання на функцыянальную архітэктуру мозгу. У будучыні яны хацелі б распрацаваць тэст на каханне - з дапамогай магнітна-рэзананснай тамаграфіі ці іншага метаду сканавання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках