3 траўня 2024, Пятніца, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз заклікаў чальцоў ААН увесці санкцыі супраць Крыму

1
Еўразвяз заклікаў чальцоў ААН увесці санкцыі супраць Крыму

Еўрапейскі Звяз не прызнае далучэнне Крыму да Расеі і заклікае ўсіх чальцоў ААН ужыць абмежавальныя захады, аналагічныя еўрапейскім.

Пра гэта гаворыцца ў звароце ЕЗ аб Крыме, паведамляе РБК.

Еўразвяз у сваім закліку да чальцоў ААН спасылаецца на рэзалюцыю Генасамблеі 68/262, прысвечаную тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. У дакуменце, які мае рэкамендацыйны характар, прынамсі, гаворыцца, што Генеральная асамблея «заклікае ўсе дзяржавы адмовіцца і ўстрымлівацца ад дзеянняў, накіраваных на частковае або поўнае парушэнне нацыянальнага адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, у тым ліку ад усякіх спробаў змяніць межы Украіны з дапамогай сілы, або яе прымянення, або іншых незаконных сродкаў».

Акрамя таго, у рэзалюцыі падкрэсліваецца, што рэферэндум, праведзены ў Аўтаномнай рэспубліцы Крым і горадзе Севастопалі 16 сакавіка 2014 года, «не можа быць асновай для ўсялякай змены статусу» паўвострава. У дакуменце таксама ўтрымліваецца заклік да ўсіх дзяржаў і міжнародных арганізацый не прызнаваць змяненне статусу Крыма на падставе названага рэферэндуму і ўстрымлівацца ад крокаў, якія маглі б быць вытлумачаныя як прызнанне такога змененага статусу.

За прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 100 краін, супраць - 11, прадстаўнікі яшчэ 58 дзяржаў устрымаліся. Акрамя Расеі супраць рэзалюцыі выступілі Арменія, Беларусь, Балівія, Куба, КНДР, Сірыя, Судан, Зімбабвэ, Венесуэла і Нікарагуа. У ліку тых, хто ўстрымаўся апынуліся Бразілія, ПАР, Кітай, Індыя, Афганістан, Казахстан, Алжыр, В'етнам, Егіпет і Узбекістан. Шэраг дзяржаў, у тым ліку Таджыкістан, Туркменістан, Кыргызстан, Ізраіль і Сербія, адмовіліся браць удзел у галасаванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках