3 траўня 2024, Пятніца, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец зняў на відэа кіламетровую лужыну ў Самары

20

Пры гэтым увосень дарогу рамантавалі.

Квадракоптэр зняў выгляд на самую доўгую лужыну Самары (РФ). Відэа выклаў карыстальнік Аляксандр Карагін у YouTube.

Як тлумачыць аўтар відэа, гэта адцінак вуліцы Карла Маркса ў індустрыяльным раёне горада, паведамляе «Дождж».

«Самае дзіўнае, што восенню на ўсім гэтым адцінку дарогу адрамантавалі», - адзначае адзін з каментатараў. - «А тут наважыў праехаць на тым тыдні, і проста *** (вельмі моцна здзівіўся). Абочыны не відаць, плывеш як на караблі».

У YouTube можна знайсці аналагічнае відэа, датаванае мінулым і пазамінулым годам, то бок, гэтая дарога ператвараецца ў раку кожную вясну.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках