3 траўня 2024, Пятніца, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейка: Сэрца памерлага дзядзькі хацелі забраць для трансплантацыі

68
Берасцейка: Сэрца памерлага дзядзькі хацелі забраць для трансплантацыі

Сям'я з Берасця, якая не пагадзіўся на донарства органаў сваяка, перажыла сапраўдны кашмар у момант ягонай смерці.

Чытачка charter97.org з Берасця Іна Шыкула падзялілася гісторыяй, якую перажыла яе сям'я ў красавіку мінулага года.

«Гэта здарылася 7 красавіка 2014 года. У Берасцейскую гарадскую лякарню №1 (былая Чыгуначная) у несвядомым стане прывезлі на хуткай майго дзядзьку, якому было 44 гады.

Ён памёр у рэанімацыі: кровазліццё ў мозг. Суткі лекары гулялі ў маўчанку, хоць надзеі не было адразу! Напрыклад, не зразумела, для чаго адправілі ў аптэку ягоную жонку за дарагімі лекамі для падтрымання сэрца! Пазней мы напісалі адмову ад донарства органаў. І тут пачалося! Лекары вельмі доўга псіхалагічна ціснулі і прыніжалі і без таго забітую горам жонку і сына памерлага, каб яны забралі заяву. Гутаркі праводзіліся і з іншымі сваякамі.

У суседнім пакоі чакалі каманды «ату!» медыкі з Менска, якія ўжо прыехалі за сэрцам. Быў, дарэчы, агучаны рэальны кошт сэрца - $70 тысяч, з якога сваякі, вядома ж, нічога не атрымліваюць. Таксама гучалі фразы «На вашым сумленні смерць чалавека», «Вы - цёмныя людзі!» і гэтак далей. Вось так. За мёртвага давялося змагацца! Я не маю нічога супраць трансплантацыі, але толькі добраахвотнай! А не цішком, як у нас прывыклі. Нават санітар у моргу спытаў: «А падзяліцеся досведам, як вам удалося прывезці яго да нас цэлага?»

Карыстаючыся выпадкам, перадаю прывітанне гэтым нелюдзям з былой Чыгуначнай лякарні Берасця. Сволачы, памятайце: усё часова! За ўсе гэтыя блюзнерствы вы адкажаце! На жаль, прозвішчаў лекараў я не ведаю, а цётка не жадае гэта ўсё варушыць. Мне вельмі дзіка, што такое ёсць у нашай краіне. Людзі, якія працуюць у ахове здароўя, у курсе ўсяго гэтага. Хай і вашыя чытачы будуць у курсе. Гэта такая мярзота», - піша чытачка.

Нагадаем, нядаўна іншая чытачка charter97.org распавяла гісторыю пра менскія радзільні і пра тое, як беларускія медыкі ператварылі нараджэнне дзіцяці ў кашмар.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках