3 траўня 2024, Пятніца, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БГК адолеў македонскі «Металург»

БГК адолеў македонскі «Металург»

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова 15 сакавіка ў Скоп'і ў рамках заключнага тура міжнароднай SEHA-лігі разграміў з лікам 26:17 македонскі «Металург».

На перапынак беларускі клуб сышоў з перавагай у тры балы, паведамляе БелаПАН.

У берасцейцаў галы закідвалі: Манайловіч, Вукіч па - 4, Бабічаў, Бажавіч, Шыловіч - па 3, Нікуленкаў, Разгор - па 2, Стойкавіч, Чарапенька, Шумак, Рутэнка, Астрашапкін - па 1. Адзначым, што адзін з мячоў у БГК закінуў галкіпер Віталь Чарапенька, да таго ж брамнік нацыянальнай каманды Беларусі нядрэнна справіўся са сваёй працай, адбіўшы 15 кідкоў з 32.

Шасцёрка SEHA-лігі ў рэгулярным сезоне мае наступныя вынікі: 1. «Веспрэм» (Вугоршчына) - 51 бал; 2. «Вардар» (Македонія) - 45; 3. БГК - 39; 4. «Заграб» (Харватыя) - 36; «Татран» (Славаччына) - 33; 6. «Нексе» (Харватыя) - 16.

Цяпер у Веспрэме шасцёрка найлепшых каманд разыграе медалі турніру, спаборніцтвы пройдуць з 25 да 29 сакавіка. 25 сакавіка адбудуцца матчы 1/4 фіналу. У іх згуляюць БГК імя Мяшкова, «Нексе», «Заграб» і «Татран».

27 сакавіка пройдуць паўфінальныя паядынкі. 29 сакавіка - фінал і матч за трэцяе месца. Нагадаем, што ў мінулым годзе ў фінале SEHA-лігі сустрэліся БГК імя Мяшкова і «Вардар». Чэмпіёнскае званне дасталася македонцам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках