2 траўня 2024, Чацвер, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ прагназуе эканамічны спад у Беларусі ў 2015 годзе

8
МВФ прагназуе эканамічны спад у Беларусі ў 2015 годзе

Міжнародны валютны фонд прагназуе, што ВУП Беларусі ў 2015 годзе знізіцца на 2%.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 16 сакавіка ў Менску кіраўнік місіі фонду ў Беларусі Дэвід Хофман, паведамляе БелаПАН.

"Паводле ацэнак каманды фонду, вельмі магчыма, што ў 2015 годзе адбудзецца спад", - сказаў ён.

Кіраўнік місіі фонду ў Беларусі ўдакладніў, што на гэты момант МВФ прагназуе зніжэнне ВУП Беларусі на 2%, а ў наступным годзе - некаторае аднаўленне беларускай эканомікі.

"Але ў адсутнасць зменаў эканамічнай палітыкі тэмпы росту ў Беларусі застануцца нізкімі ў наступнай пяцігодцы", - падкрэсліў Хофман.

З ягоных слоў, для "змены траекторыі эканамічнага росту" Беларусі неабходна праводзіць паслядоўную эканамічную палітыку, прытрымлівацца рэкамендацый фонду і пачаць правядзенне "глыбокіх структурных рэформаў" з мэтай павышэння прадукцыйнасці прадпрыемстваў.

"Пры такім сцэнары тэмпы росту ў 2015-2016 гадах могуць быць нават ніжэйшымі за прагнозныя. Аднак гэтыя страты кампенсуюцца значна больш высокімі тэмпамі эканамічнага росту ў наступныя гады", - сказаў кіраўнік місіі. Як мяркуюць экспэрты фонду, дадаў ён, у выпадку правядзення глыбокіх эканамічных рэформаў тэмпы росту могуць значна паскорыцца, і "ў сярэднетэрміновай перспектыве эканоміка Беларусі можа расці на 4-5% у год".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках