29 красавiка 2024, панядзелак, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памежнікі ўзмоцняць кантроль валізак на выездзе з краіны

6
Беларускія памежнікі ўзмоцняць кантроль валізак на выездзе з краіны

Нагодай стаў інцыдэнт, калі грамадзянін Францыі правёз праз нашу мяжу сваю жонку з Расеі, якую схаваў у валізцы.

Беларускія памежнікі ўзмоцняць кантроль багажу на выездзе з краіны. Нагодай стаў інцыдэнт, калі грамадзянін Францыі правёз на цягніку праз нашу мяжу сваю расейскую жонку, якая схавалася ў чамадане. "Кантрабанду" выявілі толькі польскія памежнікі ў Тэрэспалі. Як высветлілася, у жанчыны не было шэнгенскай візы, таму муж наважыў правезці яе нелегальна. За спробу незаконнага перасячэння мяжы сямейнай пары пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе "Еўрарадыё".

Каментуючы здарэнне, старшыня прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка заўважыў, што памежнікі ўсякай краіны больш уважліва працуюць на ўезд грамадзян, а не на выезд за мяжу. Таму беларускія памежнікі і не заўважылі чамадан з чалавекам.

"Але гэта падстава нам працаваць больш старанна і на выезд. Гэта як з тайнікамі ў аўто: кожная новая схованка заносіцца ў нашу базу, і потым гэтай схованцы надаецца больш увагі. Значыць, цяпер будзем правяраць пільней і валізкі. З гэтай нагоды і наступстваў яшчэ будзем разбірацца, я не ведаю падрабязнасцяў", - сказаў Цішчанка.

Кіраўнік прэс-службы заўважыў, што такіх спосабаў перасячэння мяжы ён не ўзгадае.

"Здаецца ў мінулым ці пазамінулым годзе былі выпадкі, калі в'етнамцы спрабавалі перасякаць мяжу на колавых парах пад грузавікамі, спрабавалі праязджаць у багажніках, але не ўзгадаю, каб хтосьці ехаў у чамадане. Здаецца, такія выпадкі былі ў Вугоршчыне", - адзначыў ён .

Фота: Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках