2 траўня 2024, Чацвер, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лётчыца Саўчанка аднавіла галадоўку

1
Лётчыца Саўчанка аднавіла галадоўку

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая знаходзіцца ў маскоўскім СІЗА, аднавіла галадоўку.

Пра гэта ў панядзелак паведаміў кіраўнік камісіі бяспекі Грамадскай палаты РФ, старшыня маскоўскай Грамадскай назіральнай камісіі (ГНК) Антон Цвяткоў, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Паводле маіх звестак, як я і меркаваў, Саўчанка сёння заявіла аб аднаўленні галадоўкі», - сказаў ён.

Раней Саўчанка напісала ў лісце, што гатовая распачаць галадоўку, калі ёй не дазволяць сустрэцца з украінскімі медыкамі.

У той жа час украінскім лекарам усё ж удалося трапіць у СІЗА да Саўчанкі 14 сакавіка. З іх слоў, з улікам стану яе здароўя, выхад з галадоўкі зойме да двух месяцаў.

Саўчанка была выкрадзеная і дастаўленая ў Расею за ўдзел у баявых дзеяннях супраць прарасейскіх тэрарыстаў на Данбасе. Расейскія ўлады гэта адмаўляюць, заяўляючы, што яна датычная да забойства журналістаў з РФ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках