2 траўня 2024, Чацвер, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АПЕК: Расея страціць $135 мільярдаў праз кошты нафты

7
АПЕК: Расея страціць $135 мільярдаў праз кошты нафты

Расейскі бюджэт недаатрымае амаль $135 млрд ад экспарту нафты пры захаванні кошту нафты на ўзроўні $55 за барэль.

Гэта вынікае з штомесячнай справаздачы краін-экспарцёраў нафты (АПЕК), піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Падзенне кошту нафты на кожны $1 (за барэль - АНІ) зніжае даходы Расеі ад экспарту нафты на $3 млрд. Гэта азначае, што калі сусветныя кошты нафты ў гэтым годзе захаваюцца на існым узроўні - 55 за барэль, Расея ў 2015 годзе запрацуе (на экспарце - АНІ) прыкладна на $135 млрд менш, чым у 2014 годзе", - гаворыцца ў справаздачы.

Сярэднегадавы кошт нафты ў 2014 годзе складаў $100 за барэль.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках