2 траўня 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС заблакавала ўгоду прадпрыемства «Белнафтахім» на $14 мільёнаў

7
МУС заблакавала ўгоду прадпрыемства «Белнафтахім» на $14 мільёнаў

Кантракт быў укладзены на пастаўку імпартнага абсталявання.

Галоўная ўправа барацьбы з эканамічнымі злачынствамі (ГУБЭЗ) МУС заблакавала кантракт на 14 млн даляраў, які ўклала адное з прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім" з сумнеўнай структурай.

Як паведаміў у інтэрв'ю газеце "На страже" начальнік ГУБЭЗ МУС Эдуард Нікіцін, кантракт быў укладзены на пастаўку імпартнага абсталявання. Пры гэтым кампанія-пастаўнік, нібыта кітайская, была зарэгістраваная беларусам толькі днямі са статутным фондам ўсяго 1,3 тысячы даляраў і штатам з трох чалавек. Акрамя таго, як было высветлена аператыўным шляхам, заснавальнік кампаніі знаходзіцца ў прыяцельскіх стасунках з асобнымі службовымі асобамі беларускага прадпрыемства. Патрэба самой угоды таксама выклікала мноства пытанняў, піша "Ежедневник".

Як адзначыў Эдуард Нікіцін, на падставе атрыманай інфармацыі, канцэрн "Белнафтахім" даручыў падпарадкаванаму прадпрыемстваў скасаваць сумнеўную ўгоду, што дапамагло прадухіліць прычыненне дзяржпрадпрыемству шкоды ў асабліва вялікай суме.

Са слоў Эдуарда Нікіціна, ГУБЭЗ МУС стараецца пільнавацца залатога правіла "лепш не даць скрасці, чым потым шукаць скрадзенае". Менавіта таму асноўныя намаганні накіроўваюцца на прадухіленне злачынстваў. Так у 2014 управай выяўлена 75 эканамічных злачынстваў з агульнай шкодай 47,4 млрд рублёў. А вось папярэджана ў пяць разоў больш - на 213 млрд рублёў.

Эдуард Нікіцін не патлумачыў толькі галоўнае, што адбываецца пасля папярэджання. Узяць для прыкладу апошнюю сумнеўную ўгоду. Бо цалкам відавочна, што схема прадугледжвала крадзеж сродкаў беларускага прадпрыемства. Аднак ніякіх крымінальных спраў паводле гэтага факту не распачата, адпаведна, ніхто не будзе адказваць. Іншымі словамі, і ваўкі сытыя (ГУБЭЗ МУС паведаміў аб прадухіленні значнай шкоды, не абцяжарваючы сябе патрэбай шукаць довады ўчынення злачынства), і авечкі цэлыя (службовыя асобы прадпрыемства не панясуць адказнасці і, значыць, змогуць скарыстацца магчымасцю скрасці не адзін раз).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках