2 траўня 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка забараніў прадаваць МЗКЦ

5
Лукашэнка забараніў прадаваць МЗКЦ

Аляксандр Лукашэнка сёння назваў менскі завод колавых цягачоў «народным» прадпрыемствам.

Дыктатар даў зразумець, што выступае супраць продажу гэтага актыву, піша АФН.

«Гэта дзяржаўнае прадпрыемства. І хацелася б, каб яно захавала сваю форму ўласнасці... Ніякай гульні ў продаж, перапродаж. Дзяржава ацаніла гэта прадпрыемства. Плаці грошы - атрымлівай акцыі. Няма грошай - да пабачэння. Майце на ўвазе: ваша задача, кожнага кіраўніка - не прадаць прадпрыемства, прыватызаваць яго ці яшчэ неяк, а захаваць. Гэта народнае прадпрыемства», - запатрабаваў Лукашэнка.

«Прадукцыя, якая ім вырабляецца, запатрабаваная на сусветных рынках... Вы бачыце, якое становішча ў свеце, сёння ўсе дзяржавы звярнулі погляды на абараназдольнасць», - заявіў Лукашэнка.

Нагадаем, дамоўленасць аб продажу пакета акцый ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» расейскаму інвестару была дасягнутая ў канцы 2013 года. Тады было названа расейскае ААТ «РТ-Авто» (даччыная структура карпарацыі «Ростехнологии»). Таксама было агучана, што расейскаму інвестару плануецца прадаць пакет МЗКЦ (75% мінус 1 акцыя) у выніку правядзення дадатковай эмісіі на падставе рынкавага кошту акцый. Сродкі інвестара меркавалася накіраваць на мадэрнізацыю і тэхнічнае пераабсталяванне. Аднак інвестар так і не наважыўся купіць беларускі завод.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках