2 траўня 2024, Чацвер, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэксіка заплаціць стваральнікам фільма пра Бонда за «правільны» вобраз краіны

1
Мэксіка заплаціць стваральнікам фільма пра Бонда за «правільны» вобраз краіны

Мэксіка гатовая падтрымаць здымкі фільма «007:Спэктар», надаўшы кампаніям Sony Pictures і MGM Studios падатковыя льготы на суму да $20 млн.

У гэтым выпадку студыі павінны падаць краіну ў выключна станоўчым святле, ёсць і іншыя ўмовы. Сярод іншага, згодна з першапачатковым варыянтам сцэнару, адной з ахвяр забойства становіцца «мэр Мэхіка»: улады папрасілі называць яго ў кадры «міжнародным лідэрам», паведамляе onliner.by.

Таксама кіраўніцтва краіны просіць перайменаваць «мэксіканскую паліцыю», што фігуруе ў стужцы, у «аддзел спецыяльнага прызначэння». Акрамя таго, на ролю адной з «дзяўчат Джэймса Бонда» прапанаваная «вядомая мэксіканская актрыса». Таксама прапанавана адкарэктаваць вобраз галоўнага злыдня, які не павінен быць мэксіканцам.

Бонус стваральнікам фільма пра Джэймса Бонда прапаноўваўся і ў тым выпадку, калі ў кадрах будуць мільгаць сучасныя сталічныя збудаванні, піша The Washington Post, гучалі і іншыя прапановы.

Паказ 24-га лікам фільма пра Джэймса Бонда стартуе 6 лістапада 2015 года. У ролі Q выступіць Бэн Уішоў, Наомі Гарыс сыграе Міс Маніпэні, таксама ў праекце бяруць удзел Крыстоф Вальц, Дэніэл Крэйг і Моніка Бэлучы, якая сыграе адну з сябровак Бонда, на мінулым тыдні да іх далучылася мэксіканка Стэфані Сігман.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках