3 траўня 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мсціслаў «пастарэў» на 50 гадоў

1
Мсціслаў «пастарэў» на 50 гадоў

Беларускія навукоўцы вызначылі дакладную дату забудовы старажытнага Мсціслава - 1098 год.

Пра гэта БелТА паведаміў загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова доктар гістарычных навук, прафэсар Ігар Марзалюк.

Новую дату нараджэння Мсціслава як горада здолелі вызначыць спецыялісты Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, якія дэндрахраналагічным метадам даследавалі праз гадавыя колцы драўніну дадзеных археолагамі драўляных фрагмэнтаў самага старажытнага дубовага дарожнага пакрыцця.

«Цяпер можна з дакладнасцю сцвярджаць, што ўвесь горад быў пабудаваны паміж 1098 і 1101 гадамі. Пра больш ранняе паходжанне места, чым адзначае летапісная крыніца (1156), сведчаць, акрамя дарожнага пакрыцця, і іншыя драўляныя будынкі, якія датуюцца больш раннім перыядам», - сказаў прафэсар.

Паводле слоў Ігара Марзалюка, цяпер з удзелам менскіх спецыялістаў вядзецца распрацоўка на падставе аналізу зрэзаў дрэў дэндрахраналагічнай шкалы Мсціслава - такія спецыялізаваныя табліцы маюць шмат якія старажытныя гарады, у тым ліку і Полацк.

«Гэта дасць нам магчымасць больш дакладна датаваць знойдзеныя драўляныя артэфакты. Трэба адзначыць, што табліцы, складзеныя для іншых рэгіёнаў, нельга ўжываць, бо гадавыя кольцы дрэў унікальныя для кожнай мясцовасці праз асаблівасці клімату», - растлумачыў навуковец. Акрамя гэтага, праводзіцца вуглевадародны аналіз знойдзеных артэфактаў.

Асаблівасць знойдзенай летась у Мсціславе старажытнага дубовага дарожнага пакрыцця ў тым, што яно ляжыць не на мацерыку (гэта значыць яно не самае першае), пад ёй знаходзіцца яшчэ культурны пласт паселішча прыкладна ад аднаго да паўтара мэтраў, які датуецца Х-ХI стагоддзямі.

«Таму нам можна казаць пра тое, што протагарадскі перыяд у Мсціславе пачаўся практычна сінхронна з самымі старажытнымі гарадамі Беларусі. Прычым з гэтага ранняга гарызонту і знаходкі ёсць вельмі цікавыя, да прыкладу, ключы розных тыпаў, а ключ і замок у вёсках не сустракаецца - гэта сведчанне высокага сацыяльнага статусу паселішча», - сказаў Ігар Марзалюк.

Мсціслаў упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1156 годам як замак на заходняй мяжы Смаленскага княства.

Фота: karty.by

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках