2 траўня 2024, Чацвер, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе Ford у Расеі страйкуюць рабочыя

2
На заводзе Ford у Расеі страйкуюць рабочыя

Страйкоўцы патрабуюць выплаты 18 заробкаў у выпадку звальнення, выдавання звестак аб тарыфах, аплаты прастояў.

Прадстаўнік холдынгу Ford Sollers пацвердзіў факт страйку рабочых на прадпрыемстве кампаніі ў горадзе Усеваложск Ленінградскай вобласці. Страйк пачаўся сёння раніцай, 16 сакавіка, паведамляе Прайм.

Са слоў прадстаўніка Ford Sollers, страйкуюць менш за 10% пэрсаналу, спынення вытворчасці не было, страйк пачаўся раніцай і будзе працягвацца да канца дня. "Гатовыя машыны спускаюцца з канвеера", - адзначыў ён. На гэты момант на заводзе Ford Sollers працуе блізу 1,5 тысячы чалавек.

У ліку патрабаванняў страйкоўцаў выплата 18 заробкаў у выпадку звальнення з прадпрыемства, выдаванне звестак аб тарыфах усіх супрацоўнікаў заводу, аплата прастояў у памеры сярэдняга заробку, а не 2/3 ад яго, кажа прадстаўнік Ford Sollers. Ніякіх асобных перамоў прафзвязу з адміністрацыяй паводле матываў патрабаванняў страйкоўцаў не праводзіцца, адзначае прадстаўнік кампаніі.

"Перамовы на сёння былі зараней запланаваны, і яны не з нагоды страйку, а з нагоды калектыўнага пагаднення", - адзначае прадстаўнік Ford Sollers. Гэта значыць, перамовы праводзяцца незалежна ад страйкаў, растлумачыў ён. Пры гэтым страйкоўцы агітавалі ўзяць удзел у страйку супрацоўнікаў з розных цэхаў, каб максімальна ўскладніць працу прадпрыемства, кажа прадстаўнік кампаніі.

Як паведамілі ў кампаніі, стаіць цэх зваркі Focus і Mondeo, а таксама вялікая частка цэха зборкі і цэх афарбоўкі.

Дакладную колькасць страйкоўцаў назваць нельга, бо сам страйк спланаваны так, што ў ім удзельнічае мінімальная колькасць людзей з максімальным ціскам на працадаўцу, растлумачыў прадстаўнік прафзвязу. "На страйк выведзеныя ключавыя брыгады, якія дазваляюць стаяць цалкам усяму канвэеру. Колькасць людзей безупынна мяняецца. З цэху Focus перакідваюць у цэх Mondeo, і ў гэтым выпадку частка іншых людзей адразу выходзіць на страйк", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках