7 траўня 2024, aўторак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Зайбэрт: анэксія Крыма пагражае пасляваеннаму парадку ў Еўропе

Штэфан Зайбэрт: анэксія Крыма пагражае пасляваеннаму парадку ў Еўропе

У першую гадавіну далучэння Крыма да Расеі кіраўніцтва Нямеччыны і Еўразвязу асудзілі дзеянні Масквы.

Берлін выступае за «захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах, прызнаных міжнародным правам». Пра гэта заявіў у панядзелак, 16 сакавіка, афіцыйны прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Зайбэрт (Steffen Seibert), паведамляе Deutsche Welle.

Улады РФ незаконна выкарыстоўвалі «антыканстытуцыйны рэферэндум» што «супярэчыць міжнароднаму праву анэксіі» Крыма, падкрэсліў ён далей. Са слоў Зайбэрта, тым самым Масква паставіла пад пытанне пасляваенны парадак у Еўропе.

Нагадаем, 16 сакавіка мінулага года на акупаванай Расеяй паўвыспе прайшоў незаконны «рэферэндум», па выніках якога Масква абвясціла аб далучэнні Крыма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках