7 траўня 2024, aўторак, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю і Расеяй

1
Латвія ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю і Расеяй

На фоне ўкраінскага крызісу Латвія мае намер абсталяваць усходнія межы сучаснай сістэмай бяспекі.

Для рэалізацыі ініцыятывы латвійскіх уладаў неабходна 15 млн. еўра, паведамляе Deutsche Welle.

Як заявіў 16 сакавіка па латвійскай тэлевізіі міністр унутраных спраў краіны Рыхардс Казлоўскіс, цягам чатырох гадоў на ўсходняй мяжы з'явіцца памежная паласа шырынёй 12 метраў, абсталяваная сучаснымі сістэмамі бяспекі. З ягоных слоў, яна палепшыць хуткасць рэагавання латвійскай памежнайслужбы, паведамляе агенцтва dpa.

Акрамя таго, новы праект патрэбны Латвіі для барацьбы з павялічанай колькасцю парушальнікаў мяжы. Для рэалізацыі ініцыятывы латвійскіх уладаў патрабуюцца інвестыцыі ў суме блізу 15 мільёнаў еўра.

Адзначым, 16 сакавіка Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі зафіксавалі ў выключнай эканамічнай зоне Латвіі вайсковую субмарыну - расейскую падлодку.

Расейскія субмарыны ўжо не ўпершыню з'яўляюцца блізу тэрытарыяльных вод Латвіі. 27 лютага Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі зафіксавалі ў Балтыйскім моры два караблі і падводную лодку ВМС Расеі. Таксама неаднаразова адзначалася актыўнасць расейскіх знішчальнікаў на мяжы латвійскага паветранай прасторы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках