7 траўня 2024, aўторак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнік з Менска зарабіў на «шэрых» тэлефонах 6 мільярдаў

22
Прадпрымальнік з Менска зарабіў на «шэрых» тэлефонах 6 мільярдаў

Мянчук прадаў больш за тысячу мабільнікаў без дакументаў.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-афіцэрка Заводскага РУУС горада Менска Таццяна Майсеева.

Супрацоўнікі АБЭЗ Заводскага РУУС Менска сумесна з калегамі з раённай падатковай інспекцыі затрымалі 31-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка, які рэалізаваў сотавы тэлефон коштам больш за Br2 млн без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця. Падчас далейшых праверак аператыўнікі высветлілі, што ўсяго прадпрымальнік рэалізаваў больш за 1 тыс. мабільных тэлефонаў, на якіх адсутнічалі ідэнтыфікацыйныя знакі. Прыбытак ад незаконнага збыту тавару перавысіў Br6 млрд.

У дачыненні да прадпрымальніка супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Завадскога раёна склалі адміністрацыйныя пратаколы паводле арт. 12.7 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), арт. 12.17 (парушэнне правілаў гандлю і надавання паслуг насельніцтву), арт. 12.35 (парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб маркіроўцы тавараў кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі) КоАП Беларусі. На нелегальны прыбытак накладзены арышт.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках