8 траўня 2024, Серада, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дварковіч: Расея не будзе абмяжоўваць пастаўкі нафты ў Беларусь

Дварковіч: Расея не будзе абмяжоўваць пастаўкі нафты ў Беларусь

Расея не будзе штучна абмяжоўваць аб'ёмы пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі са скарачэннем паставак беларускіх нафтапрадуктаў у РФ.

Пра гэта заявіў журналістам 16 сакавіка ў Ціхвіне (Ленінградская вобласць) віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч.

«Мы не будзем штучна абмяжоўваць (пастаўкі нафты)», - цытуе віцэ-прэм'ера інфармагенцтва ТАСС.

«У нас гэтая тэма адрэгуляваная сумеснымі пратаколамі. Адхіленне ад дамоўленых аб'ёмаў паставак бензіну магчымае, калі адбываецца рэзкае адхіленне нашых унутрырасейскіх коштаў бензіну ад net-back (адніманне мытнай пошліны з экспартнага кошту). Цяпер такое адхіленне значнае, таму зніжэнне паставак цалкам аб'ектыўнае», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Са слоў Дварковіча, аналіз рынку паказвае, што ў Расеі няма дэфіцыту нафтапрадуктаў. «Пакуль гэтыя пастаўкі з Беларусі не з'яўляюцца крытычнымі», - сказаў чыноўнік, адзначыўшы, што ніякіх сіметрычных захадаў у адказ рабіцца расейскім бокам не будзе.

Нагадаем, 16 сакавіка газета «Ведомости» паведаміла, што Беларусь адмаўляецца пастаўляць у Расею нафтапрадукты ва ўзгодненых раней аб'ёмах, што звязана з падзеннем кошту і курсу рубля на расейскім рынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках