7 траўня 2024, aўторак, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума адмовілася ўшанаваць памяць Нямцова хвілінай маўчання

29

Усталі толькі апазіцыйныя дэпутаты Зміцер Гудкоў і Валерый Зубаў.

Пра гэта ў «Твітэры» паведаміў дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў.

Больш за тое, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заклікаў зрабіць больш жорсткім рэгламент для таго, каб забараніць дэпутатам аб'яўляць хвіліну маўчання.

«Што нам цяпер, з кожнай нагоды хвіліну памяці абвяшчаць і ўставаць?!» - заявіў ён.

Нагадаем, расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў быў застрэлены позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце паблізу Крамля.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках