8 траўня 2024, Серада, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У магілёўскім судзе не захацелі дапытваць капітана КДБ

2
У магілёўскім судзе не захацелі дапытваць капітана КДБ

Сёння працягнецца суд аб ліквідацыі Магілёўскага праваабарончага цэнтра.

17 сакавіка ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд позвы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама аб ліквідацыі арганізацыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Фармальная прычына - адсутнасць юрыдычнага адрасу.

Са слоў загадчыка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Аляксандра Маймусава, грамадскае аб'яднанне парушыла заканадаўства - не падало ва ўпраўленне юстыцыі дакументы, неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі змены юрыдычнага адрасу. З 5 снежні 2014 года грамадскае аб'яднанне не размяшчалася па адрасе, які паказаны ў яго Статуце, бо дамова арэнды была скасаваная арэндадаўцам «у аднабаковым парадку».

Кіраўнік праваабарончага цэнтра Уладзімір Краўчанка на папярэднім судовым пасяджэнні, якое адбылося 10 сакавіка, заявіў хадайніцтва, каб прыцягнуць у якасці сведак арэндадаўцу Дзмітрыя Панамарэнку і капітана КДБ Юрыя Гаўрылава, які, са слоў Краўчанкі, цісне на Панамарэнку. Суддзя Аляксандр Раманаў хадайніцтва не задаволіў і перанёс судовыя слуханні на 17 сакавіка. Пачатак працэсу а 14.30.

Магілёўскі праваабарончы цэнтр - адзіная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя ў Беларусі. МПЦ дзейнічае з 1998 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках