7 траўня 2024, aўторак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея размяшчае «Іскандэры» ў Калінінградскай вобласці

5
Расея размяшчае «Іскандэры» ў Калінінградскай вобласці

Мінабароны РФ перакідае ракетныя комплексы «Іскандэр-М» пад Калінінград падчас раптоўнай праверкі боегатоўнасці ўзброеных сіл.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў расейскім вайсковым ведамстве.

«Сухапутная групоўка на Балтыцы будзе ўзмоцненая ракетнымі комплексамі «Іскандэр» Заходняй вайсковай акругі, дастаўку якіх зробяць вялікія дэсантныя караблі Балтыйскага флоту», - заявіла крыніца.

У складзе Заходняй вайсковай акругі маюцца два злучэнні, аснашчаныя комплексамі «Іскандэр-М»: 26-я ракетная брыгада (пад Лугай) і 112-я гвардзейская ракетная брыгада (пад Шуяй). Якое злучэнне задзейнічанае для перакідання, не паведамляецца.

У снежні 2014 Заходняя вайсковая акруга ўжо адпрацоўвала перакідку «Іскандэраў» у Калінінград на вучэнні. Пасля заканчэння мерапрыемстваў комплексы вярнуліся да месца сталай дыслакацыі ва ўнутраных раёнах краіны.

У 2013 годзе замежныя СМІ пісалі пра тое, што Расея разгарнула ў Калінінградскай вобласці комплексы «Іскандэр-М» на сталай аснове. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад вайскоўцаў не паступала.

Аператыўна-тактычны ракетны комплекс 9К720 «Іскандэр-М» выпускаецца на замену састарэлым комплексам 9К79 «Кропка» (9К79-1 «Кропка-У»). Далёкасць дзеяння ракет - 500 кіламетраў. Аэрабалістычныя ракеты комплексу кіруюцца цягам усяго палёту, што робіць іх траекторыю непрадказальнай і абцяжарвае перахоп сродкамі ПРА. Таксама комплекс можа ўжываць высокадакладныя крылатыя ракеты Р-500.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках