7 траўня 2024, aўторак, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік дырэктара менскага «Гармалзавода №2» пагарэў на хабары

15
Намеснік дырэктара менскага «Гармалзавода №2» пагарэў на хабары

Падчас ператрусу ў ягонай кватэры знайшлі яшчэ 63 тысячы даляраў.

У дачыненні да былога намесніка дырэктара ў эканамічных пытаннях менскага ААТ "Гармалзавод №2" распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару, паведамляе БелаПАН.

Як высветлілі супрацоўнікі ўпраўлення ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Менаблвыканкама, службовая асоба атрымала 22 тыс. 200 даляраў ЗША ад дырэктара аднаго з ААТ за спрыяльнае развязванне пытання аб пералічэнні авансавых плацяжоў у адрас адкрытага акцыянернага таварыства за пастаўленае малако.

Падчас следства высветлілася, што гэты эпізод не адзіны. Паводле звестак абласной міліцыі, намеснік дырэктара за ўзнагароджанне дапамагаў прыватным кампаніям цягам чатырох гадоў.

Падчас ператрусу ў яго дома было выяўлена 63 тыс. даляраў.

У 2014 годзе ў Менскай вобласці ў кірунку барацьбы з эканамічнай злачыннасцю было выяўлена 722 злачынствы, у тым ліку 117 крадзяжоў шляхам прысваення або растраты, 115 выпадкаў махлярства, 46 фактаў атрымання хабараў і 31 - дачы хабараў, шэраг іншых злоўжыванняў.

Агулам па краіне за год да крымінальнай адказнасці за хабарніцтва было прыцягнута 65 службовых асоб. Разам яны "зарабілі" на хабарах 520 000 даляраў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках