7 траўня 2024, aўторак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не паедуць у Крым на летні адпачынак

53
Беларусы не паедуць у Крым на летні адпачынак

За год, які прайшоў з моманту акупацыі Крыма Расеяй, у плане турызму там нічога не змянілася і наўрад ці найбліжэйшым часам зменіцца.

Таму ехаць туды адпачываць рызыкнуць хіба што фанатыкі. Пра гэта заявіла ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» турыстычны эксперт Лілія Кобзік.

- Крымскі турыстычны кірунак сёлета знаходзіцца прыкладна ў тым жа стане, што і ў мінулым. Арганізаваныя паездкі ў Крым для беларусаў закрыліся, а, калі хтосьці там і адпачываў, то ў індывідуальным парадку. У самым Крыме сітуацыя не змянілася.

Акрамя таго, прынятыя некалькі законаў украінскім урадам, якія робяць наведванне паўвыспы непажаданым, паколькі міжнародная супольнасць ужо канчаткова прызнала Крым акупаванай тэрыторыяй.

- Адбылася сітуацыя аналагічная Паўночнаму Кіпру?

- Так. Дабрацца на гэтыя тэрыторыі дастаткова праблематычна і псіхалагічнае знаходжанне там не для ўсіх прымальнае. І тут трэба казаць нават не пра нейкія палітычныя аспекты. Турызм - гэта ў першую чаргу псіхалагічны клімат. А калі вакол рэальна існуе нездаровая атмасфера, то, натуральна, туды арганізаваных патокаў быць не можа.

Авіярэйсаў ў Сімферопаль з Менска няма, чыгункай цяпер таксама не даедзеш, а ехаць аўтобусам або на машыне праз Украіну таксама не пажадана, таму што на паўднёвым усходзе краіны небяспечна. Дабірацца ў Крым на пароме, як гэта робяць расейцы, таксама не будзеш, так як гэта ўжо не сямейны адпачынак, а пакуты.

А калі ляцець ў Сімферопаль самалётам з Масквы, то тады губляецца сэнс таннага адпачынку ў Крыме, да чаго прывыклі беларусы. Трэба быць вельмі вялікім фанатам, каб туды ехаць.

- Адным словам, сезон адпачынку ў Крыме і сёлета будзе правалены?

- Ва ўсякім выпадку, паляпшэння не відаць. Не будзе такога, як раней, і турфірмы нават не даюць аб'явы на крымскі кірунак. Раней жа туды аўтобусныя туры былі надзвычай таннымі - па 130-150 даляраў. У Беларусі няма такіх коштаў на адпачынак. Шмат ехалі на мора з дзецьмі, але цяпер хто адправіць у Крым сваіх дзяцей? Ніхто рызыкаваць не будзе. Арганізаваць у такіх умовах масавы турызм проста немагчыма.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках