7 траўня 2024, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская апазіцыя ўдзельнічае ў пасяджэнні Еўранэста ў Ерэване

Беларуская апазіцыя ўдзельнічае ў пасяджэнні Еўранэста ў Ерэване

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі ўдзельнічаюць у пасяджэнні Парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» ў Ерэване.

Сёння пройдзе пасяджэнне рабочай групы па Беларусі Еўрапейскага парламента, паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі. У яе працы возьмуць удзел прадстаўнікі сямі апазіцыйных структур Беларусі: лідары Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард, руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, АГП Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сустаршыня аргкамітэту ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Лябедзька не выключае, што на пасяджэнні адбудзецца дыскусія аб афіцыйным прадстаўніцтве Беларусі ў Еўранэсце. «Гэтае пытанне было замарожанае, але цяпер на палітычным календары Еўропы адліга. Таму трэба быць гатовым да дыскусіі. Таксама ў парадку дня існая сітуацыя і Рыжскі саміт», - цытуе яго прэс-служба АГП.

«Дагэтуль прадстаўнікоў беларускага парламента не запрашалі да ўдзелу ў Еўранэсце, - цытуе Рымашэўскага прэс-служба БХД. - Мяркую, што да правядзення ў Беларусі свабодных і справядлівых выбараў прызначаныя дэпутаты не маюць права прэзентаваць нашу краіну на роўных умовах з выбранымі прадстаўнікамі іншых краін».

Рымашэўскі таксама ўважае важным, каб на Рыжскім саміце ў траўні «беларускія дэмакратычныя сілы прадставілі агульную пазіцыю».

18 сакавіка адбудзецца прэзентацыя справаздачы і абмен думкамі з нагоды дзейнасці рабочай групы Беларусі. Як паведамляе прэс-служба БХД, беларускай дэмакратычнай супольнасці на пленарным пасяджэнні Еўранэста будзе ўпершыню дадзена магчымасць выказацца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках