7 траўня 2024, aўторак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Сумара сышоў з пасады начальніка ДАІ Берасцейскай вобласці

25
Сын Сумара сышоў з пасады начальніка ДАІ Берасцейскай вобласці

Андрэй Сумар пакінуў пасаду начальніка берасцейскай абласной управы ДАІ, якую ўзначальваў з лютага 2012 года.

З наяўнай інфармацыі, Андрэй Канстанцінавіч, сын былога губернатара Берасцейскай вобласці, пайшоў на пенсію. Хто ўзначаліць абласную інспекцыю, пакуль невядома. На гэты момант часова выконваючым абавязкі начальніка прызначаны Юры Рамановіч, піша tut.by.

Нагадаем, у канцы снежня мінулага года Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады старшыні Берасцейскага аблвыканкама Канстанціна Сумара. На ягонае месца быў прызначаны Анатоль Ліс.

Андрэй Сумар кіраваў абласной управай з 24 лютага 2012 года. Да гэтага, з сакавіка 2008 года, узначальваў Камянецкі райаддзел міліцыі. У органах унутраных спраў - са жніўня 1994 года.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках