7 траўня 2024, aўторак, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паляціць у Казахстан 19 сакавіка

7
Лукашэнка паляціць у Казахстан 19 сакавіка

Аляксандр Лукашэнка будзе знаходзіцца з візітам у Казахстане 19-20 сакавіка.

Пра гэта паведаміла БелаПАН прэс-сакратарка дыктатара Беларусі Наталля Эйсмант.

З яе слоў, 20 сакавіка ў Астане адбудзецца трохбаковая сустрэча кіраўнікоў Беларусі, Казахстана і Расеі. Кіраўнікі трох краін плануюць абмяркоўваць эканамічныя пытанні, паведаміла прэс-сакратарка.

«Думаю, што будуць абмяркоўвацца шляхі сумеснага пераадолення негатыўных тэндэнцый у эканоміцы», - падкрэсліла Эйсмант.

Нагадаем, трохбаковая сустрэча планавалася 13 сакавіка ў Астане. Казахстан афіцыйна паведаміў аб яе правядзенні 9 сакавіка. Паведамлялася таксама, што прэзідэнты трох краін разгледзяць пытанні паглыблення ўзаемнага гандлю і эканамічнага ўзаемадзеяння трох краін, развіццё тэндэнцый у сусветнай эканоміцы і сітуацыю ва Украіне.

Аднак 11 сакавіка з'явілася інфармацыя аб пераносе сустрэчы на некалькі дзён. Спачатку пра гэта паведаміла крыніца ў дыпламатычных колах Казахстана, затым інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай пераносу стала хвароба прэзідэнта РФ, якую ў Крамлі афіцыйна не пацвярджаюць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках