7 траўня 2024, aўторак, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты плаціны абрынуліся да мінімуму 5,5 гадоў

Кошты плаціны абрынуліся да мінімуму 5,5 гадоў

Кошты плаціны ўпалі праз умацаванне даляра і паслабленне коштаў золата.

Плаціна таргавалася па $1.105,95 за тройскую унцыю ў параўнанні з $1.104,50 на закрыцці таргоў у панядзелак, раней абрынуўшыся да мінімальнай з ліпеня 2009 года адзнакі $1.096,50. З пачатку года плаціна патаннела больш чым на 8 адсоткаў, гэта найгоршы паказчык на рынку каштоўных металаў, паведамляе АФН са спасылкай на Reuters.

Сусветная вытворчасць плаціны расце пасля пяцімесячнага страйку летась у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы - найбуйнейшым вытворцы гэтага каштоўнага металу. Плаціна прыкладна на $50 за унцыю таннейшая за золата, гэта максімальная розніца з сакавіка 2013 года.

Золата таргавалася па $1.154,55 за унцыю ў параўнанні з $1.153,84 пры закрыцці таргоў у панядзелак, а ф'ючэрсы ў ЗША з пастаўкай у красавіку падаражэлі на $0,60 да $1.153,80 за унцыю. Трэйдары чакаюць вынікаў нарады ФРС, якая скончыцца ў сераду. Павышэнне адсоткавых ставак, якога рынкі чакаюць ад ФРС у сярэдзіне гэтага года, неспрыяльна адаб'ецца на рынку золата.

Срэбра таргавалася па $15,54 за унцыю у параўнанні з $15,61 да закрыцця таргоў у панядзелак, і паладый - па $774,70 супраць $777,25.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках